Злотнікаў: Долар абясцэньваецца хутчэй, чым растуць уклады


Эканаміст Леанід Злотнікаў каментуе ў эфіры актыўны продаж беларусамі валюты.

«Насельніцтва прадае валюты больш, чым купляе прыкладна на $ 200-250 млн у месяц, – кажа ў эфіры «Белсату» Леанід Злотнікаў. – У апошні час валютныя ўклады скарачаюцца не так хутка як было, скажам, два-тры гады таму. У параўнанні з красавіком мінулага года яны скараціліся на 6,7 %. Калі ўзяць грашовыя даходы насельніцтва – з 2014 года яны скараціліся на 15%. Інфляцыя абясцэньвае рубель, але долар абясцэньваецца яшчэ хутчэй».

Размову Сяргея Падсасоннага з Леанід Злотнікавым глядзіце ў «Гарачым каментары».