Зламалі нагу? Баляць калені? У Беларусі зʼявілася турфірма для пенсіянераў ды інвалідаў


2 млн з 10 млн беларусаў – людзі старэйшыя за 60 гадоў. Шмат хто з іх працягвае працаваць і весці актыўнае жыццё. Але беларускі бізнес усе яшчэ мала арыентаваны на пенсіянераў.

Мы пагутарылі аб тым, ці рэальна ладзіць бізнес для пенсіянераў з дырэктаркай кампаніі, што прапаноўвае інклюзіўны турызм, з кіраўніком адукацыйных курсаў для пенсіянераў і з кіраўніцай жаночага клубу.