Мова Нанова Зімовыя хваробы


На якія зімовыя хваробы часцей за ўсё пакутуюць беларусы? Варта ці не рабіць прышчэпкі ад грыпу? А калі варта, дык якой вакцынай? Якія сродкі папярэджання зімовых захворванняў лічацца найбольш дзейснымі? Што рабіць пры першых сімптомах вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з лекарам-рэаніматолагам, кандыдатам медычных навук Андрэем Вітушкам.

Хвароба – рус. болезнь; хворы – рус. больной; захворванне – рус. заболевание
Зімовыя хваробы: прастуда, грып, ангіна, кішэчныя інфекцыі, сардэчна-судзінавыя хваробы, пнеўманія = запаленне лёгкіх, дэпрэсія
Рэспіраторна-вірусныя інфекцыі
Судзіна – рус. сосуд
Кровазліццё / кровазліцце – рус. кровоизлияние
Слізнёвая абалонка – рус. слизистая оболочка
Лекар = доктар, урач
Лекі – рус. лекарства
Медычны сродак – рус. медицинское средство
Дзейсны = эфектыўны
Шпіталь = бальніца, лякарня
Абвастрэнне – рус. обострение
Ускладненне – рус. осложнение
Неспрыяльныя ўмовы – рус. неблагоприятные условия
Дрэннае надвор’е – рус. плохая погода
Вільготнасць – рус. влажность; вільгаць – рус. влага
Сімптом
Скрайняя ступень выразнасці – рус. крайняя степень выраженности
Схільнасць – рус. склонность
Непадрыхтаваны – рус. неподготовленный
Парада – рус. совет
Папярэджанне – рус. предупреждение
Прафілактычныя меры
Абараніць – рус. защитить
Небяспека – рус. опасность
Меры засцярогі – рус. меры предохранения
Прышчэпка – рус. прививка
Свежае паветра – рус. свежий воздух
Правільнае харчаванне – рус. правильное питание
Стымуляваць імунітэт – рус. стимулировать иммунитет
Садавіна́ і гародніна – рус. фрукты и овощи
Ужыванне – рус. употребление
Загартоўванне – рус. закаливание
Вільготная прыборка – рус. влажная уборка

Каментары