Жывы «ВІР»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa3k4MW55Mk5hRFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Яго не бачылі і не чулі ў Менску ўжо амаль пяць гадоў. Рэпер Vinsent прэзентаваў свой новы альбом «Vir» пасля працяглае паўзы.Папярэдні альбом выканаўцы датуецца 2010 годам. За гэты час ён паспеў з’ехаць з краіны, стаць кіназоркаю, вярнуцца на радзіму і ўрэшце ўвасобіць свае песні ў новым гучанні. Як кажа сам Vinsent,

«Што датычыць дыску, ён увогуле вытрыманы ў стылістыцы электроннага гіп-гопу, вельмі сучаснага гуку. І там насамрэч няма жывых музыкаў на альбоме, такая была канцэпцыя – зрабіць электронны альбом, сучасны гук».

Тым не менш, Vinsent прэзентаваў альбом поўным жывым складам – гэтак лепей перадаецца ягоны драйв. Выйшаў мікс электроннай музыкі, гіп-гопу і року, які захапіў і простых слухачоў, і калег-музыкаў. Музыка Пятро Клюеў лічыць, што рэперу належыць павага «перш за ўсё за тое, што гэта жывы склад. Фантастычныя музыкі: гэта Міша Марынічаў, знакаміты басіст, Сярожа Падлівахін – цудоўны бубнач. Прафесійная каманда, выдатны груў у стылі. Таму мэсідж плюс файны акампанемент. Я мяркую, што гэта поспех».19 снежня Vincent збіраецца прэзентаваць свой альбом у Лондане, а налета хоча паехаць у тур па Беларусі.Іншыя тэмы:

Мастачка Ulysses Nevmer прадставіла ў Гомлі сваю графіку.

Андрэй Лянкевіч на выставе «Паганства» ў Берасці распавёў пра планы на дзве новыя кнігі.

«ГЭТА Я»: працяг праекту білбордаў «Я Мінск» у інтэрнэце.

Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, «Белсат»