Размова дня Жывая бібліятэка: разбурыць стэрэатып


«Жывая бібліятэка» – гэты ініцыятыва, якая прапаноўвае цікаўным замест кніг сустрэчы з людзьмі, якім можна задаць любыя пытанні. Мэта – разбурыць стэрэатыпы, якія прадстаўляюць у вачах грамадства «жывыя кнігі».Каардынатарка ініцыятывы Марына Штрахава кажа, што «чалавека без стэрэатыпаў не існуе».А «жывымі кнігамі», напрыклад, былі анкалагічныя пацыенты, якія лячыліся ці ўжо вылечыліся, вегетарыянцы, працаўніца псіханеўралагічнага дыспансеру, прадстаўнікі секс-меншасцяў і нават беларускамоўныя.Як жывецца людзям, адносна якіх існуюць стэрэатыпы? Якія самыя трывалыя стэрэатыпы ў беларускім грамадстве?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Каментары