Жыццё пасля спорту: куды сыходзяць чэмпіёны?


Кар’ера спартоўцаў не вечная. Можна сказаць, кароткая. Звычайна былыя чэмпіёны становяцца трэнерамі ці чыноўнікамі ў спартовай галіне, бывае, што палітыкамі. Нярэдка ідуць у бізнэс. Але некаторыя здзіўляюць сваймі новымі прафесіямі. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Куды сыходзяць чэмпіёны, або Жыццё пасля спорту».

Госця студыі – гімнастка, прызёрка Алімпіяды, а цяпер… стаматолаг Глафіра Марціновіч. Яе заробак паменшыўся ў пяць разоў, затое, лічыць гераіня, яна займаецца сапраўднай прафесіяй, а спорт – гэта хобі, нават для чэмпіёнаў.

Не засталося без увагі і асабістае жыццё алімпійскіх чэмпіёнаў – падрабязней глядзіце ў праграме!

Таксама ў выданні:

Футбольны трэнер Мікалай Бранфілаў, які спачатку стаў кіроўцам маршруткі, а толькі потым яго запрасілі на трэнерскую пасаду. Увесь час да таго ён, кіруючы маршрутку на Камароўцы, марыў пра спорт, не забываўся і дайшоў да спартовай працы зноў.

А 10-разовы алімпійскі чэмпіён у фехтаванні Аляксандр Раманькоў цяпер – на пенсіі, ён абраў калекцыянаванне ды адпачынак…

А чые спартовыя кар’еры ды лёсы пасля спорту ўражваюць вас? Ці мянялі вы рэзка сферу дзейнасці? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.