Рэпартэр Жыхары ў шоку: пакой у інтэрнаце – даражэйшы за 2-пакаёўку


Магілёўцы са старых занядбаных інтэрнатаў пачалі плаціць за сваё жытло больш, чым уладальнікі новых шматпакаёвых кватэраў

Пасля падвышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі магілёўцы са старых занядбаных інтэрнатаў пачалі плаціць за сваё жытло больш, чым уладальнікі новых шматпакаёвых кватэраў. З 1 ліпеня інтэрнаты трапяць у шэраг арэнднага жытла, і плаціць прыйдзецца яшчэ болей. Напрыклад, за пакой плошчаю 20 кв. метраў, у якім няма нават гарачай вады, людзі вымушаныя плаціць 700 тысяч рублёў. Гэта прыблізна ўдвая даражэй, чым за кватэру ў новабудоўлі.

Мураванцы Храптовiчаў патрэбная дапамога!

Яўхім Храптовіч, апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага, стварыў у Шчорсах фальварак, які, дзякуючы сваім вырабам высокай якасці, стаў вядомы далёка за межамі краіны. Але калі маёнтак Храптовічаў са знакамітаю бібліятэкаю трапіў у Дзяржаўны спіс гістарычных каштоўнасцяў, фальварак «Мураванка» апынуўся па-за яго межамі. Гэтае месца разбураецца з катастрафічнаю хуткасцю.

Віктар Аўгустын – апазіцыянер і эколаг

Роўна 8 гадоў таму перабраўся з Ліды ў невялікую старажытную вёску Міто вядомы апазіцыянер Віктар Аўгустын. Заснаваў ён там аграсядзібу «Мытнянскі гасцінец», якая цяпер мае міжнародны попыт. Сваіх наведнікаў і гасцей з Польшчы, Нямеччыны, Літвы ды Расеі гаспадар сплаўляе на плытах па рэчках Дзітве ды Нёмну. Віктар не мяняе сваіх палітычных перакананняў. І з пачатку аж да сённяшняга дня над галаўною хатаю вісіць бел-чырвона-белы сцяг.

Маленне за Беларусь» – даніна памяці Барадуліну і Скарыне

Побач з пагоняю ды бел-чырвона-белым сцягам элементам беларускай сімволікі можна лічыць і Псалтыр, які ў 1571 годзе выдаў у Празе Францыск Скарына. Цікава, што выданне Святога пісання на зразумелай народу мове паспрыяла росквіту тагачаснай Беларусі ва ўсіх без выключэння сферах. Музыка Аляксандр Віслаўскі разам са сваім калектывам «Студыя Нёман» нядаўна выдаў новы альбом. Аўтар тэкстаў – паэт Рыгор Барадулін. Кружэлка «Маленне за Беларусь», кажа Віслаўскі, гэта даніна памяці адразу і Барадуліну, і Скарыну.

Тэгі: 
Каментары