«Жыхары Расеі шукаюць у інтэрнэце новыя рэцэпты, а не альтэрнатыўную інфармацыю»


Рэдактарка «Новай газеты» Дзіяна Качалава тлумачыць, за кошт чаго трымаецца расейская дзяржаўная прапаганда.

Інфармацыя як спосаб прапаганды. Крэмль не шкадуе сродкаў, а верныя працаўнікі медыяў распальваюць інфармацыйную прастору нянавісці да чырвані. У «Гарачым каментары» – галоўная рэдактарка «Новай газеты» у Санкт-Пецярбургу Дзіяна Качалава.

«Калі паглядзець на статыстыку, то першы, другі і трэці дзяржаўныя каналы глядзіць большасць насельніцтва. І ўвогуле людзей гэтыя каналы задавальняюць. Вельмі малы працэнт насельніцтва шукае альтэрнатыўную інфармацыю, умоўна кажучы, у інтэрнэце. Безумоўна, большая частка Расеі пакрытая сетка інтэрнэт, людзі ім карыстаюцца нават у малых гарадах і вёсках. Але тое, што яны ў інтэрнэце «спажываюць», – зусім не нейкая альтэрнатыва навінам. Гэта, хутчэй, як сшыць кофтачку, як знайсці новы рэцэпт баршчу і гэтак далей», – заявіла ў студыі «Белсату» Дзіяна Качалава.