Жыхары Магілёву плацяць за дарогу, якой няма


На вуліцы Папова ў Магілёве стаяць аднапавярховыя дамы з кватэрамі, пабудаваныя заводам «Стужка». Жыхары аплочваюць усе камунальныя паслугі, улучаючы дворніка і смеццявоз. Аднак, па сутнасці, ні дарог, ні кантэйнераў для смецця – няма.

Магілёўцам даводзіцца самастойна ладзіць дарогу. Людзі кажуць, што за 60 гадоў ужо не адна печ з іхных дамоў паслужыла для рамонту. Жыхары абураюцца: чаму мусяць плаціць за дарогі, якіх няма?

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Пенсіянеры Гомля аб’ядналіся, каб спыніць самавольства ўладаў

Пенсіянеры Гомля аб’ядналіся, каб спыніць самачын уладаў, і стварылі ініцыятыву «Самадапамога».

Актывісты дапамагаюць з рознымі праблемамі: камусьці не вяртае грошай працадаўца, хтосьці змагаецца за сваю маёмасць, а нехта цярпіць ад зямельных канфліктаў. Мясцовыя ўлады выказвалі абыякавасць да людскіх бедаў, чым пагаршалі сітуацыю. Сёння ўдзельнікі ініцыятывы мэтанакіравана змагаюцца за свае правы і дамагаюцца выканання чыноўнікамі абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» чакае дапамогі

Пяць гадоў таму ў Беларусі быў створаны пошукава-ратавальны атрад «Анёл».

Гэта некамерцыйная валанцёрская арганізацыя, якая шукае зніклых людзей. Увогуле толькі за 2017 год да «анёлаў» паступіла каля пяцісот зваротаў, і больш за 40 чалавек былі знойдзеныя. Цяпер дапамога трэба атраду: за сваю працу валанцёры не бяруць грошай. Але, каб шукаць людзей, патрэбныя сродкі, і не малыя.