Журналісту «Белсату» загадалі абуць лапці ды ісці касіць траву


Чаму лапці бываюць часам лепшымі за модныя чаравікі? Як на Палессі называюць круасаны? Навошта раней вяскоўцы ішлі ў лес, каб паляжаць на мурашніках?

Ці ахвотна суседзі пазычаюць ровар у вёсцы? У якіх сітуацыях жанчынам былі неабходныя наміткі? Якія хваробы лечыць каменны крыж, які сам вырас з-пад зямлі? І што трэба рабіць каля яго, каб пазбавіцца захворванняў? Усё гэта вядоўца будзе высвятляць у першым выданні праграмы «Вяскоўцы» ў жыхаркі палескай вёскі Дарапеевічы – спадарыні Сцепаніды Сцепанюк.