Гарачы каментар Журналістку «Белсата» хацелі аштрафаваць за сюжэт, які яна не рабіла


Міліцыянты зацікавіліся журналісткай Ганнай Аземшай.

Быў бы матэрыял, а чалавек знойдзецца. Айчынная міліцыя і суды ператварылі пераслед незалежных журналістаў у сапраўдную бюракратычную валакіту як для іх, гэтак і для сябе. Журналістку Ганну Аземшу чакае чарговы суд у Цэнтральным судзе Менску за гэтак званае незаконнае стварэнне і распаўсюд прадукцыі СМІ. Гаворка пра стрым з-пад Цэнтральнага РАУСу Менску, дзе трымалі аператара Андруся Козела. Нагадаю, яго збіў міліцыянт на адным з выбарчых участкаў пад час мясцовых выбараў. Гэтым стрымам цікаўнасць міліцыянтаў да Ганны не абмяжоўваецца, рэшту яна раскажа сама:

«Мяне дома не было, патэлефанавала маці, сказала, што прыйшлі міліцыянты. Яны сказалі, што я 17 сакавіка зрабіла «прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі» у нейкай вёсцы пад Бараўлянамі. Справа ў тым, што мяне там не было. У той жа час яны паведамілі, што мяне апазналі мясцовыя жыхары на відэа і апазнаў старшыня сельскага савету. Для каго, каб давесці, што гэта была не я, мне прыйшлося звязацца праз відэасувязь з міліцыянтамі і паказаць свой твар, каб яны маглі параўнаць мой твар з чалавекам, які знаходзіцца на відэазапісу. Яны доўга вырашалі я гэта ці не я. Падаецца, напісалі, што гэта не я, але не ведаю, чым скончыцца гэтая справа».

Глядзі таксама
Каментары