Гарачы каментар Журналіста Змітра Галко перавялі ў жодзінскае СІЗА


Роўна месяц таму, 22 красавіка журналіст і блогер Зміцер Галко быў затрыманы на беларуска-украінскай мяжы. А ўжо праз 5 дзён яму былі выстаўленыя абвінавачанні па артыкуле 364 крымінальнага кодекса «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных справаў»

Летась, падчас імпрэзы з нагоды дня народзінаў сына Змітра Галко, імаверна праз гучную музыку, нехта выклікаў участковага міліцыянта. Па аднойз версіяў, паміж журналістам і участковым адбылася сутычка, у выніку якой разбіўся мабільны тэлефон міліцыянта. Галко сцвярджае, што ніякай бойкі не было. Неўзабаве Зміцер з’ехаў ва Украіну, а пры вяртанні ў Беларусь у красавіку быў затрыманы на мяжы. Зараз яму пагражае да 6 гадоў зняволення.

«Перыядычна мы атрымліваем ад яго лісты. Следства пачалося, але мы не ведаем, як яно ідзе», – кажа бацька Змітра Мікалай Галко.

Таксама ён паведаміў, што сустрэцца з сынам не дазволілі. Бачыліся з ім толькі адвакаты. Уся камунікацыя толькі праз ліставанне і праз адваката. Перадаць сыну літаратуру не атрымалася, у Жодзіна можна перадаць толькі Біблію і Крымінальны кодэкс. Мікалай Галко зазначае, што праз такія ўмовы сын застаецца ў інфармацыйнай ізаляцыі. Падрабязней у «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары