Журналіст: Міліцыя і КДБ пракалоліся з тэрактам у менскім метро


Журналіст Алег Груздзіловіч, аўтар кнігі-расследавання «Хто ўзарваў менскае метро?» лічыць, што сілавікі маглі б не дапусціць выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 году.

Таму што, лічыць журналіст, яго асуджаных выканальнікаў можна было нейтралізаваць пасля здзяйснення імі выбухаў некалькімі гадамі раней.

«Званочкі былі», – кажа Груздзіловіч. На яго думку, прычына няпільнасці – у разборках паміж сілавымі ведамствамі і акцэнт на палітычны вышук.

Наколькі верагодна, што тэракт арганізавалі самі ўлады? Што меў расстраляны за тэракт Канавалаў супраць Лукашэнкі? Чаму ў метро перасталі правяраць торбы пасажыраў? Наколькі мы застрахаваныя ад тэрактаў цяпер? Якія ўрокі трагедыі ў Кемераве, і ці бяспечныя беларускія гандлёва-забаўляльныя цэнтры?

Падрабязней – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усеваладам Сцебуракам з Алегам Груздзіловічам.