Жэня Клімакін: Расея Пуціна – таксічная для суседзяў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdGhPNmtmTGRCX0UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Шчыра хацелася б размаўляць у гэтыя святочныя дні пра нешта святочнае, светлае, радаснае. Аднак, як захаваць пры гэтым шчырасць, калі літаральна пад бокам ідзе і не думае спыняцца вайна?Атмасфера нянавісці, якая пануе ў нашых усходніх суседзяў, збірае ўсё новыя крывавыя ахвяры. Гэта і апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, застрэлены 10 месяцаў таму пад сценамі Крамля, і 18-гадовы маладзён Улад Калеснікаў, які за свой пратэст супраць акупацыі Расеяй Крыму ды вайны з Украінаю быў зацкаваны і даведзены на днях да самагубства.Што ж да ўсходу Украіны, то гэтымі днямі там зноўку трывалі баі. Толькі напярэдадні баевікі дзясяткі разоў абстралялі пазіцыі сілаў антытэрарыстычнай аперацыі. Пад Марыупалем фармаванні гэтак званай «Данецкай Народнай Рэспублікі» паўторна захапілі Камінтэрнава, якое знаходзіцца ўва ўмоўна нічыйнай, «шэрай» зоне. Паводле ж украінскай выведкі, у паселішчы стаяць расейскія войскі.Госць «Гарачага каментара» – журналіст з Украіны Жэня Клімакін. На ягоную думку, пуцінская Расея – таксічная для сваіх суседзяў. Праявілася гэта ў канфліктах Крамля з Грузіяй, Украінай, у анексіі Крыму ды акупацыі Данбасу. Аналітык згадаў словы кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна пра тое, што Сірыя – гэта палігон для расейскіх войскаў. Выходзіць, што там не людзі жывуць, там няма мацярок, дзяцей ды пенсіянераў?

«Таму Расея Пуціна таксічная для вонкавага свету, таксічная для сваіх жа грамадзянаў. Гэта мы ўбачылі на прыкладзе 18-гадовага маладога чалавека, які меў адвагу гэтым летам выйсці ў футболцы, на якой быў сцяг Украіны», – заўважыў Жэня Клімакін.

Адказныя за гэта расейскія прапагандысты – «салаўёвы, кісялёвы», якія ёсць аўтарамі таго, што цяпер адбываецца ў Расеі.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu