«Жарты сезону»: Вавёрка, якая дапамагае развіваць бізнес сямʼі з Паўночнай Караліны


Часам не хочацца чуць ніякіх важных ці значных навінаў, а калі чытаць ці глядзець, дык што-небудзь летуценнае, і тое, што ўздымае настрой. Сёння я прапаноўваю вашай увазе цэлую падборку такіх матэрыялаў. Убачым адну асаблівую вавёрачку, пінгвінаў, даведаемся аб тым, што брытанская каралева робіць з бананамі, і аб тым, як выглядае самая смярдзючая кветка ў свеце. Пах, шкада, ня перадаецца з дапамогай відэафайла.

Назва кветкі – аморфа-фалус тытанум. Яна смярдзіць тухлым мясам. Інсектаў да аморфа-фалуса вабіць пах, людзей – піяр плюс цікавасць: квіток жа набылі, цяпер трэба панюхаць смярдзючае.

Вышыня кветкі адзін з паловаю метр. У натуральным асяроддзі можа дасягнуць 3-х метраў. Згадваецца фантастычны раман, дзе такія кветкі сілкаваліся цікаўнымі абывацелямі.

Два гады таму ў Тбілісі здарылася вялікая паводка, шмат жывёлы ў заапарку загінулі. Цяпер жа ўстанова ажывае з дапамогай міжнароднай салідарнасці. Менеджар брытанскага заапарку з гораду Брысталь кажа:

«Мы пастанавілі дапамагаць грузінскім калегам. Бескаштоўна зрабілі шмат чаго, а цяпер падарылі 19 пінгвінаў. Заапарк у грузінскай сталіцы заснавалі яшчэ ў 1927 годзе, цяпер там жыве больш чым 600 розных жывёлін».

Брытанская каралева Элізабэт Другая таксама захапляецца шпацырам у заапарках.

Нядаўна яе вялікасць адкрыла цэнтр клопату пра сланоў у заапарку пад Лонданам. Урачыстая цырымонія складвалася з уручэння бананаў сланісе на мянушку Донна. Каралева трохі непакоілася наконт непрадказальнасці жывёлы. І паводзіла сябе асцярожна.

Чытайце таксама:

На першае ж месца ў нашым пералічэнні трапіць шлюбная пара – Скот і Пэм Марцін з Паўночнай Караліны. Год таму яны прытулілі вавёрачку, якая зрабілася жывой рэкламай іхнай крамы з марозівам.

Напачатак вавёрка проста жыла на дрэве. Затым гаспадары крамы пачалі вырабляць для яе адмысловыя порцыі марозіва. З дапамогай вавёркі продажы ў краме марозіва выраслі ў разы.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu