«Жарт моманту»: Авечае кіно і сэрф-сабачкі


У сюжэце – тэрміновы і абсалютна неабходны рэпартаж са спаборніцтваў сабачак, якія катаюцца на сэрф-дошцы.

Але спачатку мы завітаем на прэм’еру фільма-рэкардсмена пра авечак.

Памятаеце колішняга оскарнага пераможцу, мюзікл з назваю «Ля-ля-лэнд»? Дык вось, авечкі з новага фільма не спяваюць, і, нават, не кахаюцца на экране, але назва той стужкі «Бее бее Лэнд». Лічыце, супадзенне?

Што адбываецца ў фільме? Кажуць нічога. Сцэнару не было, там няма актораў, няма дыялогаў. Толькі авечкі стаяць, ці ходзяць у полі. Мінімалістычная прадукцыя. Фільм доўжыцца 8 гадзін. Гледачам прапануюць зрабіць паўзу і дыхаць чыстым паветрам!

Падрабязней пра кінапрэмʼеру фільма з удзелам авечак, а таксама пра сабачыя сэрф-спаборніцтвы – у нашым відэа.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu