Жанчыны і беларускі сэрвіс


Ці сэрвіс па-беларуску такі безнадзейны і якая ў ім роля жанчын? У новым выпуску праграмы «54%» Аліна Коўшык пазнаёміць вас з першымі ў Беларусі прадстаўніцамі прафесіі «таямнічы пакупнік» Наталляю Сарокай і Наталляю Камок з Горадні, якія спачатку тэстуюць сэрвіс, а потым яго паляпшаюць. А сталая аглядальніца сталічных кавярняў Яся Каралевіч-Картэль распавядзе, як змяняецца беларуская гастраномія.Наталля Сарока і Наталля Камок пазнаёміліся 1 верасня на першым курсе псіхалагічнага факультэту.Спачатку сталі сяброўкамі, а потым стварылі разам фірму, якая змяняе падыход да кліентаў на нашым рынку.Так, адным з хобі, звязаным з працай, стала роля «таямнічага пакупніка», які прыходзіць у кавярню і ацэньвае ўзровень сэрвісу. Абслугоўванне – гэта найлепшы сродак, каб падняць продаж, і для яго не патрэбныя значныя фінансавыя ўкладанні. Калі наведнікам сэрвіс спадабаецца, то пра вас даведаецца 10 асобаў, а калі не спадабаецца, – усе 40.Каб спраўдзіць на сябе, што такое добрае абслугоўванне, мы з адной з Наташ завіталі ў адну з гарадзенскіх кавярняў. Ну што, навучымся ацэньваць абслугоўванне, як прафесіяналы?

Вось пункты, на якія пункты трэбы звяраць увагу:

1) Ці з вамі прывіталіся?2) Як хутка афіцыянт вас заўважыў і прынёс меню, канешне, у разгорнутым выглядзе?3) Ці афіцыянт дапамог вам зрабіць выбар?4) А калі прыняў замову, паўтарыў дакладна тое, што вы замовілі?5) Вам пажадалі смачна есці?6) А а калі талеркі апусцелі, забралі своечасова?7) Ці шчыра пацікавіліся, ці вам смакавала? А калі не, ці падзякавалі за заўвагу.8) Можа жадаеце яшчэ нешта?9) Ці рахунак прынеслі ў адпаведны момант?10) Ну і ці развіталіся, так, што ахвотна зойдзеце яшчэ раз?А ці даваць чаявыя? Вырашаць вам самім, бо галоўнае – гэта не толькі ежа, але задавальненне, якое вы атрымалі.Беларусы трацяць на кавярні ды рэстараны 2,2% сямейнага бюджэту. Расейцы – 3,7%, партугальцы – 10,4%.Сэрвіс па-беларуску – гэта не самы лепшы эпітэт. У адрозненне ад агульнапрынятай аксіёмы «Кліент заўсёды мае рацыю», у нашых установах грамадскага харчавання дзейнічае залатое правіла «Афіцыянт заўсёды мае рацыю».Яся Каралевіч-Картэль працуе рэдактаркай у папулярным сталічным анлайн-часопісе «Citydog.by», які распавядае пра цікавыя месцы, падзеі ды людзей Менску. Перад гэтым Яся працавала ў Агенцтве гуманітарных тэхналогіяў, была творчай дырэктаркай у бары «Малако», што некалі мясціўся ў менскай «Галерэі Ў», а таксама супрацоўнічала з моладзевым часопісам 34mag.net. Чатыры гады таму «Citydog» распачаў новую рубрыку, дзе Яся распавядала пра месцы, у якія варта зазірнуць падсілкавацца.Яся не бярэцца называць сябе рэстаранным крытыкам – кажа, што для гэтага пажадана і адукацыю адпаведную мець, і галоўнае – шмат падарожнічаць, каб ведаць з уласнага досведу, які смак піццы ў самой Італіі, як гатуюць тайскую ежу ў багатых дамах Тайланду, а як – у сялянскіх хатах, і чым дакладна адрозніваецца шашлык армянскі ад шашлыка грузінскага. А на гэта, кажа яна, патрэбна мінімум гадоў сорак. Аднак падзяліцца сваймі ўражаннямі пасля чатырох гадоў актыўных паходаў па менскіх кавярнях Яся радая.