Зэльва. Ад Сапегаў да Геніюшаў


Мястэчка на Гарадзеншчыне, калісьці слаўнае сваймі Ганненскімі кірмашамі, якія сённяшнія зэльвенцы імкнуцца адрадзіць. Але найбольш Зэльва славіцца імем беларускае паэткі – змагаркі Ларысы Геніюш, якую да канца ейнага жыцця не змаглі скарыць камуністы ды кагэбісты.

Загадка, чаму ў незалежнай Беларусі ў Зэльве не толькі няма вуліцы Геніюш, але самое ейнае імя пад забаронаю. Помнік вялікай беларусцы на цвінтары зэльвенскай царквы паставілі насуперак лукашэнкавым ідэолагам на знак пашаны праваслаўнай царквы да сваёй шчырай верніцы.