Гарачы каментар Заўтра і твой сын можа апынуцца ў «Воўчых норах»


Прынятыя ў Беларусі сістэмныя захады процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў дазволілі змяніць сітуацыю на найбольш пагрозлівых напрамках. Заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў.Кіраўнік Беларусі ўпэўнены, што ўлады здолелі выбіць глебу з-пад ног наркадзяльцоў і такім чынам, цытата, «выратаваць не адно маладое жыццё». Пры гэтым Лукашэнка заклікаў не расслабляцца, бо праблемаў у гэтай сферы яшчэ дастаткова. І адная з іх – шырокі наркатрафік з Расеі. Менавіта з усходу ў нашую краіну трапляе найбольш наркотыкаў. Таксама Лукашэнка нагадаў, што асабіста даручыў стварыць у месцах пазбаўлення волі найбольш жорсткія ўмовы для вінаватых у нарказлачынствах.

«Я не ведаю, ці нашыя ўлады ўсведамляюць, што яны зрабілі. 4000 асобаў сядзяць у няволі і 1140 яшчэ ў СІЗА. У гэтых маладых людзей ёсць таты, бабулі і сябры. Вы разумееце, што можа пачацца, калі нас не пачуюць. Мы шмат разоў звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі, але нам сказалі, што цяпер ён не можа нас прыняць. Ён павінен пайсці з намі на канструктыўны дыялог», – кажа Ларыса Жыгар з ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага абʼяднання «Матчын рух 328» у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Нагадаем, што ў жніўні 2015 года ў Горадні прайшоў устаноўчы сход арганізацыі «Матчын рух 328», які будзе займацца абаронай правоў асуджаных за наркотыкі.https://www.youtube.com/watch?v=CW_5cddEtDEБольшасць асуджаных хлопцаў маюць 18-20 гадоў, іх асудзілі летась або пазалетась паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Найбольш папулярная калонія для «наркаманаў» – ПК № 22 у Івацэвічах, гэтак званыя «Воўчыя норы».Жанчыны ўпэўненыя, што іхныя дзеці асуджаныя са шматлікімі парушэннямі на неадэкватна вялікія тэрміны (8-12 гадоў), а барацьба з наркотыкамі ў краіне прыняла скажоныя формы: ідзе масавая вярбоўка наркаманаў, якія пасля робяць правакацыі супраць «сваіх жа». У выніку хворым на наркаманію ў вялікай колькасці выпадкаў «шыюць» частку 3 артыкулу 328, то бок распаўсюд наркотыкаў, за што прадугледжана больш жорсткае пакаранне.Больш у відэаматэрыяле!

Каментары