Асабісты капітал «Заробак той самы, а свабоды болей» – як мянчук кінуў завод і не памер з голаду


Калі на заводзе не плацяць – можна сысці ды адчыніць уласны бізнес з мінімумам інвестыцыяў і нават без асаблівых кваліфікацыяў. Як гэта зрабілі героі «Асабітага капіталу».

Мянчук Аляксандр працаваў на заводзе, але звольніўся, аформіў індывідуальнае прадпрымальніцтва і пачаў працаваць кур’ерам. Цяпер развозіць паперы ды невялікія грузы на замовы кампаніяў. Шмат з кім падпісаў гадавыя дамовы на абслугоўванне.

Аляксандр працуе ў так званым b2b сектары: тым, дзе бізнес абслугоўвае бізнес. Кур’ерскія паслугі, дастаўка ежы, абслугоўванне тэхнікі – пакуль ІТ-сектар застаецца адным з самых прыбытковых у краіне, невялічкія фірмы могуць існаваць за яго кошт.

Віталь Варабʼёў, кіраўнік крамы «FRU.BY», напрыклад, займаецца пасткаўкай у офісы свежай садавіны. «У панядзелак мы развозім каля 500 кілаграмаў, у сераду каля 750 кілаграмаў садавіны», – распавядае Віталь.

А вось рынак абслугоўвання офіснай тэхнікі змяншаецца: дакументы становяцца электроннымі, прынтарамі карыстаюцца радзей з кожным днём. «Да 2013 года быў нейкі рух, усё было добра. А пасля – крызіс, няма грошай, людзі пачалі эканоміць. І зрабілася нам цяжэй», – прызнаецца ўладальнік групы кампаніяў «FoolColor» Аляксей Шафранскі.

Як працуецца на карысць і сваёй, і іншай фірмы – распавядаюць беларускія прадпрымальнікі на ўласным досведзе. Глядзіце «Асабісты капітал»:

Каментары