Асабісты капітал Замежнікі баяцца, што Лукашэнка пасадзіць іх у турму


Паводле звестак Белстату, у 2017 годзе праз турфірмы да нас прыехала амаль 300 тысячаў замежных турыстаў. За гэты ж час у Польшчы пабывала 6 мільёнаў 800 тысяч замежных турыстаў, а, напрыклад, у Чэхіі іх колькасць перавысіла 10 мільёнаў.

У Беларусі дзее гэтак званы бязвізавы рэжым, тэрмін якога нядаўна быў павялічаны да 30-ці дзён. Але працуе гэты рэжым толькі ў тым выпадку, калі замежнікі перасякаюць мяжу Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Раман Абрамчук, арганізатар пешых і веласіпедных экскурсіяў па Менску, кажа, што бязвіз нашага ўязнога турызму не ўратуе. Бо людзі папросту баяцца ехаць у Беларусь.

«Сустракаўся з меркаваннем: «Вот, а маі сябры хацелі і не паехалі, потым сваіх дзяцей не пусцілі, таму што яны баяцца, што Лукашэнка пасадзіць іх у турму, або міліцыя будзе іх тут збіваць», – кажа Раман.

Як беларускія бізнесоўцы прапаноўваюць прывабліваць турыстаў – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары