Мaю прaвa Замест маці з 5 дзецьмі кватэру аддалі начальніку


Жыццё склалася гэтак, што Людміла Аўсянік адна выхоўвае пяцёра дзяцей. Пры гэтым вялікай сям’і даводзіцца жыць у смаргонскім інтэрнаце на 40 кв. м.

І нават з гэтага жытла мясцовыя камунальнікі намагаюцца другі год выселіць спадарыню Людмілу з дзецьмі, чацвёра з якіх няпоўнагадовыя. Праз тое, што заробак у жанчыны зусім невялікі, а за камунальна-жыллёвыя паслугі цяпер трэба плаціць немалыя грошы, утварылася запазычанасць.

Людміла атрымала распараджэнне добраахвотна пакінуць памяшканне. Вядома, што тады ейныя дзеці апынуцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і з вялікаю доляю верагоднасці трапяць у прытулак, утрыманне ў якім таксама каштуе грошай. Атрымліваецца, што нашая гераіня фактычна апынулася ў пастцы, выбрацца з якой самастойна амаль немагчыма.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

Мінакі — пра жанчын у нашым грамадстве.
Анісія Казлюк — у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы».
У Ратамцы ўладальнікі кватэраў нязгодныя з пастановаю забудоўніка.
Пенсіянераў пазбавілі яшчэ аднае сацыяльнае льготы.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Каментары