Гарачы каментар Закон аддаляецца ад Канстытуцыі, калі за яго бяруцца беларускія заканадаўцы


https://www.youtube.com/watch?v=nNSBi6KmZog&feature=youtu.beЯзык нават не паварочваецца нагадваць уладам пра канстытуцыйнае права кожнага беларускага грамадзяніна на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, а таксама пра свабоду слова. А таму замест гэтага заўважу найперш чыноўнікам, якія таксама глядзяць «Белсат» пра тое, што ў Бруселі актывізавалася дыскусія пра далейшы лёс санкцыяў супраць Беларусі. І хоць еўрапейцы адзначаюць шэраг пазітыўных зменаў, найперш вонкавапалітычных, то сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне застаецца па-ранейшаму дрэнная. А гэта азначае, што прынамсі да 29 лютага многім з вас не варта спаць спакойна. У «Гарачым каментары» намеснік старшыні грамадскага абʼяднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Міхась Янчук.

«Несумненна, беларускі закон «Аб СМІ» патрабуе шмат удасканаленняў і ўдакладненняў, але не ў тым кірунку, у якім намагаецца працаваць спадар Якубовіч (рэдактар «Советской Белоруссии»). Калі беларускія заканадаўцы бяруцца правіць законы, атрымліваецца адваротны вынік: закон набывае не большую блізкасць да Канстытуцыі, а аддаляецца ад яе і абмяжоўвае правы беларускіх грамадзянаў: як журналістаў, так і звычайных людзей», – так Міхась Янчук пракаментаваў прапановы Паўла Якубовіча «удасканаліць» закон «Аб СМІ».

Каментары