Захад расчараваны выбарамі. Рэпартаж з Нагорнага Карабаху. Тэракт у Турцыі (+ меркаванне эксперта)


Захад расчараваны выбарамі. Рэпартаж з Нагорнага Карабаху. Тэракт у Турцыі (+ меркаванне эксперта)1. Хадою прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне расчараваныя і назіральнікі і заходнія палітыкі, але Еўразвяз усё ж такі вырашыўся прыпыніць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў на 4 месяцы. Пра выпрабавальны тэрмін і чарговую адлігу ў дачыненнях з Захадам – Усевалад Шлыкаў.2. 97 чалавек загінулі, сотні атрымалі раненні – гэткія вынікі найбуйнейшага ў гісторыі Турцыі тэракту, які адбыўся ў сталіцы Анкары ў суботу. Пакуль што ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасці за гэты інцыдэнт. Сярод вінаватых, паводле афіцыйных версіяў – ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы», курдскіх паўстанцаў ды нават камуністычная партыя. Але Турцыя сёння не толькі ў жалобе, але і ў гневе.3. Гэтую тэму працягнем у размове з аналітыкам і экспертам у справах Турцыі і Каўказу Конрадам Заштаўтам.4. Стабільна напружаная сітуацыя, ахвяры сярод мірнага насельніцтва, узаемныя перастрэлкі, выкарыстанне тактыкі гібрыднай вайны ды ўзаемныя пагрозы распачаць поўнамаштабную баявую аперацыю. Цягам апошняга года мы прызвычаіліся чуць гэтыя словы пра сітуацыю на Данбасе. Але на жаль, гэта не адзіны канфлікт на постсавецкай прасторы, да якога пасуюць усе гэтыя словы. Нашыя карэспандэнты Аркадзь Несцярэнка ды Алесь Баразенка наведалі непрызнаную Карабахскую Нагорную рэспубліку, дзе апошнімі днямі слова вайна згадваецца ўсё часцей.5. Boeing 707 збілі ракетай з падкантрольнай сепаратыстам тэрыторыі Данбасу.

Рада бяспекі Нідэрландаў апублікавала першыя афіцыйныя вынікі расследавання катастрофы, у якой 15 месяцаў таму загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Якую вагу маюць доследы экспертаў і што з іх вынікае?6. Пасля досыць спрэчных прэміяў Оўбаму і Еўразвязу сёлета ўсе чакалі рэабілітацыі самай прэстыжнай прэміі свету. Былі зарэгістраваныя аж 273 прэтэндэнты. Але рашэнне камісіі ізноў было нечаканае, і Нобэль не трапіў у рукі фаварытаў. І хоць мы ўжо ведаем, хто стаў пераможцам, але мяркуем, трэба ўзгадаць і тых, хто паводле нашага меркавання, быў не менш варты гэтай высокай узнагароды – Нобэлеўскай прэміі міру.