«Захад праглыне». Усаў пра рэакцыю ЕЗ на пратэсты


«Калі б Еўрапейскі звяз падыходзіў да Беларусі з пазіцыі захавання правоў чалавека, санкцыі не адмянілі б», – кажа ў эфіры «Белсату» палітолаг Павел Усаў.

Тое, што ў краіне ёсць ворагі – звычайная, традыцыйная рыторыка Лукашэнкі. Інфармацыя, якую можна знайсці ў інтэрнэце, якую падаюць эксперты – што спецслужбы дэзынфармуюць Лукашэнку, што ёсць людзі, якія кіруюцца Масквой, што самі пратэсты могуць быць выкарыстаныя Масквой дзеля зрыву дамоўленасцяў паміж Масквой і Бруселем – усё гэта робіцца, каб стварыць [для Еўропы] вобраз «добрага цара».

Добры цар – гэта рыторыка для Захаду.

Калі б Еўрапейскі звяз падыходзіў да Беларусі з пазіцыі захавання правоў чалавека, паглыблення эканамічных і палітычных рэформаў, рэальнай дэмакратызацыі, санкцыі не былі б адмененыя.

Яшчэ большую памылку зрабіў урад Польшчы: у Беларусі пабывалі амаль усе высокія асобы з «Права і справядлівасці» – варта прыгадаць [Станіслава] Карчэўскага, які сказаў, што гэта Лукашэнка – «цёплы чалавек».

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Паўлам Усавым у  «Гарачым каментары».