Размова дня Калінкіна і Максак. Беларусь губляе Украіну


«Па дадзеных украінскіх спецслужбаў, шыхтаванне войскаў на вучэннях «Захад-2013» адпавядала шыхтаванню войскаў пры акупацыі тэрыторыяў Данецкай і Луганскай вобласцяў, – зазначае палітолаг з аналітычнага цэнтру «Украінская прызма» Генадзь Максак. – Таму Украіна адчувае рэальную пагрозу ад расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017».

«Галоўная праблема ў нашым рэгіёне на сёння – адсутнасць даверу, – кажа эксперт. – І гэта датычыць у тым ліку беларуска-украінскіх стасункаў».

З аднаго боку, ад Аляксандра Лукашэнкі гучаць гарантыі бяспекі і Беларусь спрабуе выступаць як міратворчая пляцоўка, а з другога, беларуская прапаганда робіць з Украіны страшылку і ёсць свежы кейс выкрадання ФСБ грамадзяніна Украіны Паўла Грыба з тэрыторыі Беларусі, адзначае Максак.

Не забыліся ўкраінцы, па яго словах, і на той непрыемны факт, як Менск павёў сябе ў адказ на просьбу падтрымаць дэкларацыю аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на Генасамблеі ААН летась.

Так хто Беларусь для Украіны ў кантэксце вайны з Расеяй – саюзнік агрэсара ці краіна з асаблівай пазіцыяй? Ці можа быць Парашэнка, як Юшчанка, адвакатам Лукашэнкі на Захадзе?

Падрабязней пра магчымасці наладжвання ўзаемадаверу паміж Менскам і Кіевам – у «Размове дня» Святланы Калінкінай з украінскім палітолагам Генадзем Максаком.

Фота вокладкі – Danil Shamkin/NurPhoto

Каментары