Загадкавае «Мутнаевока» ў «Belsat Music Live»


У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока».

Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта. Музыкі сыграюць некалькі сваіх гітоў і ўпершыню пакажуць дзве новыя песні, якія ўвойдуць у іхны будучы альбом.

Песні, якія прагучаць у праграме:

«Драпежная котка» – 2.57

«Сэрца стук» – 2.30

«Голыя танцы» – 3.58

«Дзе ты» – 3.48

«Метро» – 5.32

(усе – словы Яўгена Змушкі, музыка «Мутнаевока»)