Забароненыя «Dzieciuki» на Дзень Волі


Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki».

Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму, што рабіць з забаронаю на ўласную творчасць і ці сапраўды добра там, дзе нас няма. У музычным сэце разам з песнямі з альбомаў «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха» чакаюцца таксама прэм’еры!

Песні, якія прагучаць у праграме:

«1937» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца і Алеся Дзянісава) 4.04

«Песня гарадзенскага гастарбайтара» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава) – 3.17

«Гародня» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава) – 3.24

«Партызан» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава) – 3.30