Забарона на прафесію: сёння судзілі журналістаў «Белсату»


Чарговыя буйныя штрафы белсатаўцам за працу без акрэдытацыю. Дзясяткі тысяч долараў штрафаў для нашых журналістаў эканоміку краіны не ўратуюць і рот «Белсату» не заткнуць. На што спадзяюцца ўлады, судзячы нашых калегаў за тое, што гарантавана Канстытуцыяй?

Паводле кіраўніка юрыдычнай службы БАЖ Алега Агеева штрафаў паводле артыкулу 22.9 не павінна быць наагул.

«Тое, што апошнім часам толькі журналісты «Белсату» прыцягваюцца да адказнасці сведчыць пра тое, што гэта можа быць мэтанакріваная акцыя супраць тэлеканалу».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»