За што штрафуюць беларускіх актывістак?


Яна ня можа маўчаць у той час, калі маўчаць іншыя. Пенсіянерка Ніна Багінская, вядомая як маленькая жанчына з вялікім бел-чырвона-белым сцягам. Калі на плошчу не выходзіў ніхто, то яна была заўсёды. Наведвала пратэсты і акцыі. А апошнімі днямі выходзіла на адзіночныя пікет пад муры КДБ.

За правядзенне розных пікетаў Ніну Багінскую каралі шмат разоў. Нясплочаныя штрафы вылічваюцца з невялічкае пенсіі, а таксама накладалі арышт на маёмасць і нават лецішча. Але спадарыня Ніна працягвае сваё змаганне. За яго яна атрымала чарговы штраф.

За акцыю каля КДБ 24-га сакавіка Ніну Багінскую аштрафавалі на 50 базавых велічыняў або Br 1050. І гэта не адзіная ахвяра сістэмы. Б’е дзяржава рублём і іншых актыўных грамадзянаў. Штрафамі сёння пакаралі актывістак Насту Дашкевіч, Вольгу Нікалайчык ды іншых.

Больш у відэаматэрыяле!