За беларускую справу ён цярпеў і ад немцаў, і ад саветаў, і ад палякаў. R.I.P Барыс Кіт


1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.

«Мы на развітанне абняліся і дамовіліся, што абавязкова сустрэнемся на 108 гадоў [Барыс Кіт памёр на 108-ым годзе жыцця. Заўв. Belsat.eu]. А ён шчымліва паглядзеў і сказаў: Бывайце!», – распавядае пра сваю апошнюю сустрэчу з Барысам Кітом журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі.

Памёр Барыс Кіт. Ён спрычыніўся да палёту амерыканцаў на Месяц

Барыса Уладзіміравіча пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён сам выкупіў участак.

Больш у відэаматэрыяле!