Асабісты капітал З’явіўся “народны адвакат”, які дапамагае прадпрымальнікам


Святлана Кронгард зарэгістравалася як рамесніца і спадзявалася крыху зарабіць, складаючы букеты з цацак. Але Зэльвенская пракуратура абвінаваціла жанчыну ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Маўляў, яна не букетамі гандлюе, а дзіцячымі рэчамі. Праўда, ані рэчаў, ані грошай за іх Святлана не бачыла ды і сведкі, якія нібыта тыя рэчы набывалі, у судзе ад сваіх слоў адмовіліся, але дагэтуль на жанчыне вісіць частка штрафу.

Абараніцца ад падатковай спадарыні Святлане дапамог Віктар Ламека, які калісьці таксама даводзіў у судзе, што не займаўся незаконным гандлем і ніякі даходаў не хаваў.

Калі гісторыю Віктара Ламекі апісаць каротка, то яна будзе гучаць так. Зэльвенская падатковая судзілася з прадпрымальнікам, а той не толькі сябе абараніў, але і стаў мясцовым «народным адвакатам» і кансультуе, як сапраўдны юрыст, проста ў сябе на рынку, не адыходзячы на прылаўка. А калі звярнуцца да падрабязнасцяў, то ў Віктара ёсць, што распавесці і пра штрафы за гандаль, якога не было, і пра канфіскацыю маёмасці і пра некваліфікаваных юрыстаў, якія толькі грошы бяруць.

Што рабіць, калі падатковая выстаўляе тысячныя штрафы за дзейнасць, якой не было, чаму ў Беларусі веданне закона не заўсёды дапамагае пазбегнуць фінансавых стратаў і нават турмы, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Іншыя тэмы праграмы «Асабісты капітал»:

  • На Гарадзеншчыне з’явіўся народны адвакат, які дапамагае прадпрымальнікам.
  • Як тэлекрамы вывуджваюць грошы.
  • Параўноўваем жыроўкі ў Беларусі ды Фінляндыі.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам:

Каментары