Dэвайс З’явіліся новыя «Angry Birds»


«Angry Birds Action!» ужо даступная на Android і iOS. Забаўка мае мала агульнага з класічнымі гульнямі пра зласлівых птушачак – па жанры гэта пінбол, хоць і са знакавымі для «Rovio» героямі. Адно з новаўвядзенняў праектазʼяўленне так званых BirdCodes, QR-кодаў, якія будуць размяшчацца на таварах кампаній, якія супрацоўнічаюць з Rovio. Гулец можа сканаваць іх камерай смартфона або планшэта і атрымліваць за гэта бонусы – 30-секундныя міні-гульні, у якіх, да прыкладу, трэба страляць па свінням з рагаткі. Акрамя таго, выпуск гэтай гульні закліканы падцяпліць цікавасць аўдыторыі да поўнаметражнага мультфільму «Angry Birds».

Каментары