З 2019 года ў Беларусі не будзе расейскіх цёмных нафтапрадуктаў


Расея цалкам закрыла для Беларусі магчымасць зарабіць на рээкспарце цёмных і светлых нафтапрадуктаў. Адпаведную дамову падпісалі ў Маскве. Колькі на гэтым страціць Беларусь і што нам запрапанавалі ўзамен?

Станіслаў Івашкевіч, журналіст «Белсату», эканамічны аглядальнік, Менск:

«Беларусь можа страціць на гэтым прыблізна паўмільярда долараў на год. У нас былі асабліва вялікія прыбыткі з-за таго, што Расея павялічыла экспартныя мыты на цёмныя нафтапрадукты, зрабіла іх вельмі вялікімі, прыблізна траціна ад сусветнага кошту. Расейцы перасталі экспартаваць мазут, затое для нас гэта стала залатою жылай, якой цяпер няма. Хоць я сказаў «мы страцілі», але гэтым займаюцца некалькі бізнесоўцаў, набліжаных да ўлады, набліжаных да Лукашэнкі, асноўныя прыбыткі ідуць ім, колькі ідзе ў бюджэт – невядома».

Працяг размовы – у сюжэце.