Гарачы каментар Юрый Царык: Новая халодная вайна становіцца рэальнасцю і гэта задавальняе «усіх»


Загад аб ужыванні хімічнай зброі ў Солсберы аддаў асабіста прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Гэтак мяркуе міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.

У сваю чаргу выданне «The Telegraph» са спасылкаю на свае крыніцы паведамляе, што атрутнае рэчыва «Новичок» у сваёй валізцы магла прывезці дачка былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля, Юлія.

Паводле палітолага Юрыя Царыка, інцыдэнт у Солсберы выйшаў па-за межы расейска-брытанскіх дачыненняў і стаў міжнародным.

«Такое развіццё падзеяў шмат каго задавальняе і ў Расеі, і ў Вялікай Брытаніі, і ў ЗША. З пачаткам украінскага крызісу нельга было адназначна сказаць ці пачалася халодная вайна. Пасля гэтага інцыдэнту і шэрагу некарэктных заяваў можна сказаць, што новая халодная вайна становіцца рэальнасцю», – мяркуе беларускі палітолаг Юрый Царык.

Нагадаем, замах на Сяргея Скрыпаля адбыўся 4 сакавіка: былы афіцэр ГРУ і ягоная дачка былі знойдзеныя на лаўцы каля гандлёвага комплексу ў горадзе Солсберы. Іх атруцілі нервова-паралітычным газам «Новичок», распрацаваным у Расеі.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары