Размова дня Юрый Царык: Лукашэнка выбраў сцэнар павольнага пагаршэння стасункаў з Расеяй


Палітычны аналітык Юрый Царык лічыць, што датычна акцыяў пратэсту ў апошнія тыдні ўлады паводзяць сябе так, «каб яны працягваліся або, магчыма, нават узмацняліся». І «незразумела – гэта нейкія свядомыя дзеянні нейкіх элементаў ва ўладзе ці проста памылкі ва ўмовах стрэсу».

Прычым усе гэта адбываецца на фоне пагаршэння стасункаў з Масквой, якое пачалося пасля таго, як Менск закрыў пытанне з размяшчэннем расейскай базы ў Беларусі. Юрый Царык бачыць тут два сцэнары развіцця падзеяў – павольнае пагаршэнне беларуска-расейскіх адносін або хуткае. На думку аналітыка, Аляксандр Лукашэнка выбраў першы варыянт як найменшае зло, бо другі не дае ніякіх бонусаў і ўтрымлівае шмат стратаў.

Разам з тым Лукашэнку праз розныя каналы раяць, што праз дэманстрыцыю лаяльнасці гэты працэс можна зрабіць зваротным.

«Я б гэтыя ўкіды ўспрымаў як правакацыю. Масква дзейнічае на падставе стратэгічнага плану. Ад дзеянняў беларускага кіраўніцтва мала што залежыць», – перакананы Юрый Царык.

Ці будзе Масква скідаць Лукашэнку? Якія правакацыі магчымыя 25 сакавіка? І чаму беларускія сілавікі зацікаўленыя ў зрыве працэсу нармалізацыі стасункаў з Захадам?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Каментары