Юрый Чавусаў: Адбылося самае страшнае, чаго баіцца лукашэнкаўская ўлада


Гэта калі «палітычны пратэст і эканамічны спалучыліся ў адных акцыях».

Абяцанне карэктоўкі дэкрэту №3 і рэпрэсіўныя захады супраць актывістаў у выглядзе прэвентыўных затрыманняў і арыштаў пасля акцыяў – спроба разбурыць такую небяспечную сітуацыю.

Калі рабіць прагноз на акцыю 25 сакавіка ў Менску, то Юрый Чавусаў лічыць, што паўтору брутальнага разгону Плошчы-2010 не адбудзецца. На ягоную думку, улады пойдуць на «паступовае закручванне гаек», каб не сапсаваць рэпутацыю ў працэсе дыялогу з Захадам і не стварыць у вачах пратэстоўцаў лідара, які зняволены за сацыяльныя патрабаванні.

Глядзіце размову Уладзіміра Мацкевіча з Юрыем Чавусам у «Размове дня»

Фота вокладкі: радыё «Свабода»