Юрась Беленькі: Случчакі разумелі, што будзе, калі расейскія акупанты прыйдуць на іхную зямлю


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGX1VBQ2thV3RBN00lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Яны змагаліся за сваю свабоду і паклалі жыцці за Беларусь. Роўна 95 гадоў таму распачалося Слуцкае паўстанне супраць усталявання савецкае ўлады і за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.Дзень герояў адзначаюць у Слуцку, а таксама Менску, Вільні, Нью-Ёрку ды Варшаве.27 лістапада 1920 года распачаліся сутыкненні паміж беларускімі фармаваннямі ды Чырвонай арміяй. Слуцкае паўстанне цягнулася да канца снежня. Спачатку беларусы рабілі паспяховыя атакі, аднак у выніку савецкае войска здолела здушыць супраціў.Актывісты «Альтэрнатывы» з нагоды Дня герояў сёння раздавалі ў сталіцы сцяжкі з гербам Пагоня. У Слуцку ж заўтра плануецца шэсце і мітынг, дазволены райвыканкамам. Збор а 14:30 ля Слуцкага краязнаўчага музею.А ў нядзелю актывісты з Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ аб’едуць аўтобусам гарады і вёскі, звязаныя з паўстаннем.Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ узгадаў, што у 1920-ым годзе адбываліся збройныя сутыкненні паміж войскам Беларускай Народнай Рэспублікі і сіламі Расейскай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Тады ваявалі слуцкія паўстанцы-добраахвотнікі, якіх набралася 10 тысяч.«Гэтыя людзі цудоўна разумелі, што будзе, калі расейскія акупанты прыйдуць на іхную зямлю – гэта смерць, гэта разруха, гэта суцэльная бяда. Цяперашнім беларусам трэба нагадаць гэта і тое, што не проста так па ўсёй Беларусі ўзніклі Курапаты і столькі нявінных жыццяў, найлепшых беларусаў было знішчана гэтымі акупантамі з Усходу. Гэта ёсць простая ісціна, што трэба любымі сродкамі захаваць сваю незалежнасць. Захаваць незалежную Беларусь – гэта даць перспектыву нашчадкам для развіцця нацыі, перспектыву дабрабыту і спыніць наступ агрэсіўнай расейскай ваеншчыны, якая хоча ствараць свае вайсковыя базы, якая сварыцца ва ўсім свеце ды лезе нахабна, каб развязаць новую вайну. Гэта беларусам трэба зразумець», – заўважыў спадар Беленькі.МЯ, belsat.eu