Кожны з нас Ёй 17, яму 19, і ў іх двое дзяцей. Гісторыя ранняй цяжарнасці з хэпі-эндам


Першы раз Дарʼя Юша зацяжарала, калі ёй было 15. І шмат хто ў родным Валожыне яе асуджаў. Затое падтрымаў каханы. І ў 16… яны даведаліся пра другое дзіця!

Аляксандр – сірата, таму чакаць дапамогі ад бацькоў не даводзілася. І ён уладкаваўся на працу. Цяпер шчаслівы бацька дзвюх дачок утрымлівае сямʼю з чатырох чалавек. Даша падпрацоўвае ўдома. Падзяліцца сваёй гісторыяй яны прыехалі ў студыю ток-шоу «Кожны з нас».

У чарговым ток-шоу «Кожны з нас» «Белсат» закранае праблему негатыўнага стаўлення грамадства да юных дзяўчат, якія «самі яшчэ дзеці, а ўжо нараджаюць дзяцей».

Глядзіце выданне «Ужо мама ў 14 год» цалкам:

Мы паразмаўлялі з мамамі-падлеткамі, пра якіх даведалася ўся Беларусь. Настасся Завадская з Асташкавічаў нарадзіла ў 14, а яе муж у хуткім часе скончыў жыццё самагубствам. Наша здымачная група высветліла, як склаўся лёс Крысціны Бутэвіч, гісторыя якой разышлася на ўсю краіну сем год таму.

Што кажуць пра раннія цяжарнасці лекары і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў? Калі ў беларусак здараецца палавы дэбют і як выйсці на дзясяткі арганізацыяў, якія дапамагаюць у нашай краіне цяжарным падлеткам? У якасці народных экспертаў у праграме бяруць удзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і прыма-балерына Вялікага тэатру Беларусі Ірына Яромкіна.

А што пра раннюю цяжарнасць думаеце вы? Чакаем вашых каментароў!

Каментары