Загадкі беларускай гісторыі Яўхім Карскі. Не дайшоўшы да Беларусі


Сын вясковага настаўніка з-пад Горадні цяжкаю працаю ў голад і холад вывучыўся і дарос да акадэміка.

Жывучы ў Пецярбурзе, не забываўся на сваё паходжанне і да скону захоўваў народныя звычаі. Справаю жыцця зрабіў капітальную працу «Беларусы», якая навукова давяла, што беларусы – народ, а не этнічная група, і што іхная мова – не расейскі дыялект. Таму пра яго не любяць узгадваць сённяшнія заходнерусісты.

Каментары