Яўген Валошын: Пераважная большасць наркотыкаў ідзе ў Беларусь праз мяжу з Расеяй


Беларускія праваахоўныя органы заяўляюць пра тое, што ў Беларусі застаецца наркапагроза, у тым ліку ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Госць «Гарачага каментара» журналіст Яўген Валошын лічыць гэтую заяву недарэчнай.

«Наркотыкі звычайна правозяцца ў Беларусь праз мяжу з Расеяй. Калі мы чуем пра затрыманне вялікіх партыяў гераіну ці гашышу – мы чуем, што затрымалі іх на мяжы з Расеяй. Прычым тут Украіне? Гучыць гэта дзіўна», – адзначае ён.

Паводле Валошына, МУС даволі эфектыўна змагаецца з наркотыкамі. Але ў гэтым працэсе ёсць і свае хібы. «Праблема ў тым, што перагнулі палку і пачалі саджаць тысячы і тысячы людзей», – кажа ён.

Больш у відэаматэрыяле!