Яўген Скрабутан пра пашырэнне безвізу: Першы турыст у Берасці не начаваў


Яўген Скрабутан з грамадскай кампаніі «За малы памежны рух» каментуе пашырэнне безвізу на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне да 10 дзён.

«Беларускія ўлады робяць спробы, – упэўнены Яўген Скрабутан. – Гэта добрая практыка: мінусаў ад таго, што дазволілі прыязджаць турыстам – няма».

Паводле Яўгена, турысты, які будуць прыязджаюць без візаў на 10 дзён у Берасце, могуць жыць не толькі ў гатэлі, але і ў сяброў: «Напрыклад, першы турыст, які прыехаў сёння з Бялай Падляскі, не начаваў там, а вярнуўся дахаты», – кажа госць студыі.

«У інтэрнэце складана знайсці інфармацыю, як даехаць да Берасця. Толькі да адной з 19-і турфірмаў я дазваніўся праз Viber. У свеце прызвачаіліся карыстацца інтэрнэтам», – дадае Яўген Скрабутан.

Поўную размову глядзіце ў «Гарачым каментары»