Ярмошына: Для беларусаў галоўнае не выбары, а «чарка і скварка»


Калі раптам Вам недаспадобы, як у Беларусі праводзяцца выбары, і Вы чакаеце хоць нейкіх зменаў у цяперашнім выбарчым заканадаўстве, з’явіўся адказ, калі гэткія змены могуць быць. А дакладней – без чаго іх не было і не будзе. Паводле нязменнай старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, рэформы ў выбарчым заканадаўстве немагчымыя без змянення Канстытуцыі. А рэферэндум па зменах у Канстытуцыі не рыхтуецца. Прынамсі Цэнтрвыбаркамам.

Анатоль Лябедзька, палітык, дырэктар установы «Еўрапейскі выбар»:

«Людзі не вераць у сумленныя выбары. А ўлада займаецца тым, што жанглюе словамі. Падкідвае іх і гаворыць: мы хацелі б правесці змены, але не можам, таму што трэба мяняць Канстытуцыю. Прабачце, але для таго, каб арганізаваць у Беларусі сумленныя выбары па стандартах АБСЕ – не трэба мяняць Канстытуцыю! […] Што мяне зацікавіла ў выказванні Ярмошынай? Яна набралася нахабства вызначаць, што для людзей патрэбна. Калі яна сказала, што патрэбныя змены Канстытуцыі, а для гэтага патрэбны рэферэндум, а зараз самае галоўнае для людзей – гэта чарка і шкварка. Яна гаворыць, што Канстытуцыя – гэта не вельмі істотна, свабодныя сумленныя выбары – гэта не вельмі істотна, беларусаў больш за ўсё цікавіць эканоміка, а ў тэрміналогіях беларускай улады – гэта чарка і шкварка. Гэта проста нахабства вызначаць за мяне, за астатніх сем мільёнаў выбаршчыкаў што для іх галоўнае…»

Аднак ці сапраўды Канстытуцыя перашкаджае зменам выбарчага заканадаўства? Пагаворым са старшынёй руху «За свабоду» Юрасём Губарэвічам і кіраўніком аддзелу інфармацыі «Белсату» Алесем Карніенкам.

Фота: REUTERS / Vladimir Nikolsky / FORUM