Яраслаў Раманчук: Трактары і лён – гэта здзекі. На двары 4-ая індустрыяльная рэвалюцыя


Больш за сямсот айчынных і замежных удзельнікаў. Больш за два дзясяткі прадстаўнічых прамоўцаў. Улада дае пляцоўку, каб бізнес мог выказацца. У Менску адбываецца 7-мы міжнародны форум прадпрымальніцтва. Замежных гасцей шмат, але ці гэта азначае, што нашым прадпрымальнікам стане жыць лепш.

Асабліва шмат пытанняў да дзяржавы сёння ў дробнага бізнесу. Хоць гэтая тэма на форуме не знакавая. Больш гавораць пра вялікія праекты. Амбасадар Францыі гэтак і кажа, што стасункі паміж краінамі «на ўзлёце», бо ў сталіцу едзе і дэлегацыя французскіх бізнесоўцаў. Таксама гаворыць прадстаўнік Парыжу, што на саміце ў Бруселі будзе прынятая праграма супрацы паміж Еўразвязам і Беларуссю. Афіцыйны Менск упэўнена гуляе з Захадам і атрымлівае сваё. А што атрымлівае малы бізнес і беларусы?

«Для канкрэтных прадпрымальнікаў гэты форум мала што прынясе. Падаткі не знізяцца, але калі прадстаўнікі ўраду кажуць, што прадпрымальніцтва – гэта добра, то ў выпадку наезду на бізнес такія заявы можна выкарыстоўваць у якасці нематэрыяльнага актыву», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар» Яраслаў Раманчук.

Паводле эканаміста, «да дзяржавы прыйшло разуменне», што новымі крыніцамі эканамічнага росту павінен быць малы і сярэдні бізнес.

«Менавіта таму Лукашэнка кажа, што трэба радыкальна змяніць умовы працы для звычайных людзей і інвестараў, каб у краіну прыйшлі грошы. Калі мы гэтага не зробім, то нас нават з традыцыйных рынкаў павыпіхваюць і мы будзем падобныя на нейкае там феадальнае княства», – кажа адмысловец.

Яраслаў Раманчук пазітыўна ацаніў працу Нацбанку, назваў колькі чыноўнікаў ва ўрадзе «на сваёй хвалі» і асноўныя хібы беларускай эканамічнай мадэлі.

Больш у відэаматэрыяле!