Dэвайс Японскія грузчыкі тэстуюць экзашкілет «Ніндзя» ад Panasonic


Японская кампанія Panasonic распрацацавала экзашкілет пад назвай «Ніндзя». Праект распачаўся яшчэ ў 2013 годзе, маючы на мэце спрасціць фізічную працу грузчыка.Апошняя мадэль прылады ахоплівае ўсё цела: нават для ступняў прадугледжаны асаблівыя чаравікі. Ніжняя частка канструкцыі падтрымлівае ногі і паясніцу, дапамагаючы стаяць і перасоўвацца з грузам у руках, а верхняя частка ўзмацняе рукі і дапамагае трымаць цяжкія рэчы. На відэа грузчык з лёгкасцю адрывае ад зямлі 26 кілаграм амаль не прыкладаючы высілкаў. Цяпер кампанія Panasonic хоча мадэрнізаваць шкілет гэткім чынам, каб грузчык мог браць сапраўды буйныя рэчы, якія цяжка нават ухапіць рукамі. Таксама яшчэ шмат працы над працэсам перасоўвання. Па камерцыйныя продажы японскага «Ніндзі» пакуль гаворка не вядзецца.

Каментары