Гарачы каментар Ян Мельнікаў: З ахвотных ваяваць на Данбасе ўжо маглі б стварыць беларускі батальён


Баец тактычнай групы «Беларусь» у «Гарачым каментары» распавёў пра справы нашых суайчыннікаў, якія змагаюцца супраць прарасейскіх сепаратыстаў.

«Белсат»: Было паведамленне, што зараз да вас значна больш звяртаецца людзей, каб папоўніць вашыя шэрагі. Хто гэтыя людзі, якая іх асноўная матывацыя, як адбываецца адбор? Бо ведаем, што ёсць і сурʼёзная фільтрацыя.

Ян Мельнікаў: Так. Яшчэ акрамя фільтрацыі ёсць і грашовае пытанне. Не ўсе маюць магчымасць прыехаць ці рабіць сабе дакументы, ёсць іншыя выдаткі.

Калі б мы мелі фінансавую магчымасць задаволіць жаданне прыехаць усіх ахвотных, якія нам пішуць, то, лічу, мы б ужо мелі беларускі батальён, як грузіны ці прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў ва Украіне.

Што лічыцца адбору, то збольшага робім акцэнт на маладых людзях, у сітуацыі з якімі меншая верагоднасць заангажавання нейкіх спецслужбаў.

«Белсат»: Ці можна гаварыць, што людзі, якія сёння прыязджаюць да вас, больш падрыхтаваныя, чым тыя, хто прыязджаў на пачатку баявых дзеянняў? Тады быў проста энтузіязм, і ехалі, а сёння трэба мець экіпіроўку, нейкія дакументы.

Ян Мельнікаў: Яшчэ трэба казаць і пра матывацыю. Калі хлопцы, як я, ехалі ў 2014 ці 2015 годзе, было разуменне: вайна з Украінай, ёсць канкрэтны зараз фронт, і ўся цікавасць Расеі была прыкаваная да Украіны. Цяпер жа мы бачым актывізацыю ў расейскіх медыях прапаганды супраць беларусаў, супраць нашай нацыі, чуем тое ж, што было на пачатку вайсковай кампаніі ва Украіне: «украінцы – неданарод з выдуманай мовай». Цяпер назіраем тое ж самае адносна нашай краіны.

Таму цяпер ёсць іншая матывацыя – у хлопцаў, якія прыязджалі ў 2016 годзе, у тых, хто нам цяпер піша – акрамя разумення праблемаў Украіны людзі разумеюць, што калі не спынім ва Украіне расейскага агрэсара, то ёсць верагоднасць, што наступнай будзе Беларусь.


Як дапамагчы байцам:

  • ПриватБанк 4149 6258 0009 7980 Душаева
  • WebMoney U648186160980, Z199660004837, E228502410263
  • Па iншых пытаннях пiсаць на tg.bielarus@gmail.com

 

«Белсат»: Прыезд ва Украіну – па-ранейшаму шлях у адзін бок? Ці цяпер ужо ёсць нейкая магчымасць легалізацыі?

Ян Мельнікаў: Пакуль не ўсё ідэальна, але можам казаць, што пэўныя працэсы адбываюцца. Што тычацца справы дакументаў, то ва ўсіх яна выглядае па-рознаму, але пытанні вырашаюцца, па магчымасці кантактуем з некаторымі прадстаўнікамі ўладаў, спрабуем наладзіць сувязі, каб усё гэта было пастаўленае на плыню. Ёсць змены, калі параўноўваць з 2016 годам. Вяртанне ў Беларусь?

Па-ранейшаму крымінальныя справы незачыненыя, то бок пры вяртанні людзі апынуцца за кратамі.

Пры гэтым трэба нагадаць, што напрыканцы мінулага года рэчы, канфіскаваныя пры вобшуку ў майго бацькі і мае рэчы, часткова былі вернутыя, і пры гэтым была размова, што «ваш сын можа не баяцца, кажыце яму, каб вяртаўся». Таксама ведаю, што аналагічная размова была з маці байца з пазыўным «Зубр».

«Белсат»: Колькі даверу да такіх словаў? Бо тыя ж беларусы, якія ваююць з іншага боку фронту, прыязджаюць і выхваляюцца, што іх ніхто не чапае. І Лукашэнка пачынае змяняць рыторыку, сварыцца з Пуціным.

Ян Мельнікаў: Мы самі адсочваем сітуацыю з грамадзянамі Беларусі, якія пераважна называюць сябе расейцамі, і так, яны маюць бесперашкодны ўезд у Беларусь. А Лукашэнку мы ведаем ужо 25 гадоў, асабіста я ўсе 23 гады свайго жыцця. Я бачу яго рыторыку, і мы ведаем, чаго вартыя яго словы. Таму зразумела, што ўсяму гэтаму не верым.

«Белсат»: Вы ездзіце па еўрапейскіх краінах і распавядаеце пра сітуацыю, у якой знаходзяцца нашыя суайчыннікі. Якія асноўныя праблемы ў вас там, на Данбасе?

Ян Мельнікаў: Трэба разумець, што ўжо тры гады з моманту, як пачаўся Майдан, калі людзі пачалі ахвяраваць грошы на палітычныя працэсы, на працэсы змагання за сваю свабоду. Украінцы стомленыя, бачна, што ўжо не той узровень падтрымкі, які быў у самым пачатку. Акрамя таго мы беларусы маем пытанні з дакументамі ды іншыя праблемы, якіх няма ва ўкраінцаў, што таксама патрабуе грошай.

Плюс мы зараз разумеем сітуацыю, якая складаецца, і ўсе сілы кінутыя на тое, каб фармаваць рэзервы, рыхтаваць беларусаў да магчымага паўтарэння сцэнару, які цяпер адбываецца на Данбасе.

Таму мэта маёй паездкі не толькі збор ахвяраванняў, але і наладжванне кантактаў з дыяспорамі, з беларусамі, якія ў выгнанні, якія жывуць у замежжы.

«Белсат»: На вашую думку, ці сталі беларускія дыяспары больш згуртаванымі?

Ян Мельнікаў: Гэта трэці візіт у Еўропу нашых байцоў за гэтыя тры гады. Я скажу, што пакуль была Вільня, цяпер Польшча, пасля Антвэрпэн, Мюнхен, Прага, Рым, куды самі людзі нас запрашалі. Гэта ўжо гаворыць пра тое, што самі выходзяць на кантакт, і ўжо ёсць актывізацыя.

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары