Гарачы каментар Якія заклікі прагучаць на «Чарнобыльскім шляху-2016»?


https://www.youtube.com/watch?v=5Zat_TH2_48Чарговая акцыя апазіцыі – паводле сцэнара ўладаў. Менскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху», але змяніў месца збору і скараціў час акцыі. Аргкамітэт такое ўмяшанне не цешыць, але ці ёсць альтэрнатыва?Збор планаваўся 26 красавіка на пляцоўцы ля Акадэміі навук а 18:00. Роўна праз гадзіну мела распачацца шэсце па вуліцы Сурганава да царквы абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» ля парку «Дружбы народаў», а там – мітынг і ўскладанне кветак.Улады сталіцы, аднак, пастанавілі іначай. Збор адбудзецца а 18:00, але каля кінатэатру «Кастрычнік», а магчымасць сабрацца на шэсце скароціцца да паўгадзіны.Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заўважыў, што змены, якія ўнёс Менгарвыканкам, можна назваць «дробным паскудствам». Да таго ж Менгарвыканкам парушыў дзейнае заканадаўства, спазніўшыся з адказам. Чыноўнікі мусілі даць адказ не пазней, чым за 5 дзён да акцыі, але яны перакрочылі гэты тэрмін, звярнуў увагу спадар Рымашэўскі.Асноўныя патрабаванні, з якімі сёлета дэмакратычныя сілы пойдуць на «Чарнобыльскі шлях» – гэта спыненне вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў на забруджаных радыенуклідамі землях; выкананне міжнародных нормаў пры будаўніцтве Беларускай АЭС; вяртанне льготаў ліквідатарам ды пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС; аднаўленне даследаванняў, як малыя дозы радыяцыі ўздзейнічаюць на людзей, ды ўвядзенне маніторынгу радыяцыйнага забруджвання прадуктаў харчавання ды здароўя людзей, адзначыў прадстаўнік БХД.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Каментары