Якія шанцы на выжыванне ў беларускага турызму?


Сяргей Рукшта – гаспадар аграсядзібы. За найлепшымі часамі Сяргей прымаў каля дзесяці тысяч чалавек штогод, а бронь цягнулася на некалькі месяцаў. Сёлета ж працоўных дзён амаль не было, грошай хапае толькі на падтрыманне сядзібы ў прыстойным стане.Што бізнесу дрэнна – кліенту плюс. Турыстычныя фірмы і аграсядзібы ладзяць акцыі, зніжаюць кошты на перавозкі – усё, каб прывабіць нешматлікага спажыўца. Што прыдумваюць бізнесоўцы, каб не абвяшчаць банкруцтва – разбіраліся карэспандэнты праграмы «Асабісты капітал».