Давайце разбірацца Якасная школа – толькі для багатых? Расследаванне «Белсату» пра беларускую адукацыю


Беларускі бюджэт выдзяляе штогод на адукацыю ў 2,5 разы менш грошай, чым на міліцыю і суды і, прыблізна столькі ж, як і на падтрымку калгасаў.

З гэтага выглядае, што навучанне не належыць да прыярытэтаў нашай краіны. Але гэта – не зусім так.

Улады выдзяляюць на адукацыю каля 5% ВУП, што вышэй за сярэдні па свеце ўзровень. Паводле шэрагу міжнародных рэйтынгаў Беларусь уваходзіць у сусветную эліту паводле адукаванасці. І гэты прарыў прыйшоўся на час кіравання дзейных уладаў.

Але, як паказала даследаванне «Белсату», высокія рэйтынгі Беларусі ў сусветных адукацыйных індэксах заснаваныя, збольшага, на колькасных параметрах, або накручванні асобных тэхнічных паказнікаў. Між тым да якасці нашай адукацыі міжнародныя арганізацыі маюць шэраг пытанняў, як у галіне ВНУ, так і ў пытанні сярэдняй адукацыі. Сярод асноўных з іх – няроўны доступ да якасных школаў для багатых і бедных дзяцей.

Наколькі якасная, насамрэч, адукацыя, якую атрымліваем мы і нашыя дзеці? За кошт чаго нас абагналі іншыя постсавецкія краіны? Якія рэформы неабходныя беларускім школам і ВНУ? Глядзіце ў новым выданні «Давайце разбірацца».

Фотаздымак на застаўцы да відэа Кірыл Брага/ РИА Новости

Тэгі: 
Каментары