Як зменіцца свет пасля крывавай бойні ў Парыжы?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTEUyRmJRYS1ZenMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Тэракты ў Францыі забралі жыцці не толькі французаў, але і каля двух дзясяткаў замежнікаў. Але не толькі з гэтае прычыны можна сказаць, што тэракты ў Парыжы закранулі ўвесь свет. Кветкі, знічы і словы падтрымання гучаць паўсюдна, як і пытанне: як зменіцца свет пасля крывавай бойні ў сэрцы Парыжу?Госць «Гарачага каментара» – палітолаг Павел Усаў. Пасля тэрактаў у Парыжы з’явілася новае поле манеўраў для Уладзіміра Пуціна, бо пытанне Украіны і Крыму для Захаду адышло на бок, мяркуе адмысловец. «На Захадзе будуць раздавацца галасы і яны будуць штораз гучнейшыя, што варта заключаць саюз з Расеяй перадусім у знішчэнні «Ісламскай дзяржавы». На жаль, на алтар гэтага саюзу могуць быць прынесеныя інтарэсы трэціх дзяржаў – той жа самай Украіны, якую могуць змусіць да хутчэйшага залагоджвання канфлікту і адсоўвання пытання Крыму на другі план, а гэта азначае адмену санкцыяў Захаду супраць Расеі і агульна змены вонкавай палітыкі захаду ў дачыненні да Расеі», – адзначыў Павел Усаў.МЯ, belsat.eu